Сёння у Астраўцы ўрачыста адкрыты лёгкаатлетычны стадыён

Падзея, якую так доўга чакалі астраўчане, здзейснілася: у горадзе з’явіўся адзін з самых сучасных не толькі ў Гродзенскай вобласці, але і ва ўсёй Беларусі лёгкаатлетычны стадыён. Яго адкрыццё было прысвечана 100-годдзю ўтварэння БССР, ІІ Еўрапейскім гульням, якія пройдуць у нашай краіне ў наступным годзе, і стала лагічным завяршэннем марафона падарункаў да 550-годдзя Астраўца.

IMG_0153.JPG

Пасля традыцыйнай чырвонай стужкі, якую перарэзалі начальнік упраўлення фізічнай культуры і спорту Гродзенскага аблвыканкама Алега Андрэйчык, старшыня Астравецкага райвыканкама Ігар Шалудзін і намеснік начальніка АТ “Гроднапрамбуд” Сяргей Шарэйка,  і кароткай экскурсіі па адміністрацыйнаму будынку, быў сімвалічны забег на бегавой дарожцы спартсменаў з двума вялікімі сцягамі. Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусі неслі ўдзельнікі клуба аматараў бегу з Беларускай АЭС, пераможцы шматлікіх рэспубліканскіх і міжнародных спаборніцтваў, а сцяг Астраўца – надзея раённага спорту, юныя выхаванцы дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы Алімпійскага рэзерву.

– Адкрыццё новага стадыёна ў Астраўцы – жывы прыклад рэалізацыі палітыкі нашай дзяржавы, скіраванай на развіццё фізкультуры і спорту, прапаганды здаровага ладу жыцця, – сказаў, віншуючы астраўчан з гэтай знакавай падзеяй, начальнік упраўлення фізічнай культуры і спорту Гродзенскага аблвыканкама. – Гэта чарговы этап у стварэнні спартыўнай інфраструктуры райцэнтра: у жніўні мы адкрылі новы ФАК з басейнам, яшчэ адным падарункам гораду стаў гэты стадыён. У наступным годзе адкрыем многафункцыянальны спартыўны комплекс з басейнам, а ў хуткім часе пачнецца будаўніцтва крытай лядовай пляцоўкі. 
 

IMG_0077.JPG
IMG_0195.JPG

Старшыня райвыканкама, падзякаваўшы аблвыканкам і яго старшыню Уладзіміра Краўцова за такі цудоўны падарунак – менавіта з абласной інвестыцыйнай праграмы было выдзелена больш як 5 мільёнаў рублёў на будаўніцтва  гэтага спартыўнага аб’екта – выказаў упэўненасць, што гэты стадыён сатне стартавай пляцоўкай для выхавання новых чэмпіёнаў. Вельмі дарэчы для “нованароджанага” былі і падарункі: сертыфікат на 5 тысяч рублёў на набыццё спартыўнага абсталявання і формы ўручыў Алег Андрэйчык, такую ж суму Астравецкі райвыканкам выдзеліў на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы.

IMG_0140.JPG

Будаўнікі ўручылі гаспадару новага спартыўнага аб’екта Артуру Грачаніку сімвалічны ключ – і забег Дзедаў Марозаў, Снягурак, казачных герояў на чале з талісманам ІІ Еўрапейскіх гульняў лісяням Лесікам даў старт спартыўнаму жыццю новага астравецкага стадыёна.

Можна не сумнявацца: яно будзе насычаным шматлікімі спаборніцтвамі не толькі раённага і абласнога, але і рэспубліканскага ўзроўню і стане стартавай пляцоўкай для выхавання новых спартыўных зорак.
IMG_0211.JPG

Што адкрывалі
У спартыўны комплекс уваходзяць футбольнае поле і бегавыя дарожкі з сучасным сінтэтычным пакрыццём, трыбуны на 1008 месцаў, пляцоўкі для гульні ў валейбол, баскетбол і пляжны футбол, сектары для скачкоў і кідання молата, адміністрацыйны будынак з трэнажорнай залай, раздзявалкамі, душавымі і пакоем адпачынку.
Комплекс аснашчаны камерамі відэаназірання, асвятляльнымі мачтамі, каляровым светлавым табло.

IMG_0122.JPG
IMG_0196.JPG
IMG_0107.JPG
IMG_0094.JPG
IMG_0160.JPG
IMG_0212.JPG
Редакция газеты «Гродненская правда»