Аляксандр Радзькоў сустрэўся з дэлегацыяй Астравецкага раёна

Аляксандр Радзькоў сустрэўся з дэлегацыяй Астравецкага раёна

У Мінску ў офісе Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання "Белая Русь" прайшла сустрэча першага намесніка кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, старшыні Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання "Белая Русь" Аляксандра Радзькова з дэлегацыяй Астравецкага раёна

У Мінску ў офісе Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання "Белая Русь" прайшла сустрэча першага намесніка кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, старшыні Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання "Белая Русь" Аляксандра Радзькова з дэлегацыяй  Астравецкага раёна, якую ўзначаліў старшыня райвыканкама Адам Кавалька. У склад дэлегацыі ўвайшлі актывісты раённай арганізацыі РГА "Белая Русь".

– Гэта традыцыйная і вельмі эфектыўная форма работы. Раённыя арганізацыі прыязджаюць да нас, дзеляцца вопытам, бяруць нешта новае сабе на ўзбраенне, – сказаў, адкрываючы сустрэчу, якая, дарэчы, прайшла ў цёплай сяброўскай атмасферы, Аляксандр Радзькоў.

Адам Кавалька расказаў пра асаблівасці раёна, пра ініцыятыўную моладзь і, канешне, закрануў пытанне будаўніцтва Беларускай АЭС. Вопытам работы Астравецкай раённай арганізацыі "Белай Русі" падзялілася яе старшыня Наталля Сянюць.

Слова для выступлення было прадастаўлена кіраўніку групы па інфармацыйнай рабоце дырэкцыі будаўніцтва АЭС Эдуарду Свірыду, які падрабязна паказаў і расказаў пра штодзённыя змены, якія адбываюцца на будаўнічай пляцоўцы.

Пасведчанне аб рэгістрацыі пярвічнай арганізацыі "Белай Русі" дырэкцыі будаўніцтва атамнай электрастанцыі ва ўрачыстай абстаноўцы Аляксандр Радзькоў уручыў Эдуарду Свірыду. Членскія білеты з рук старшыні рэспубліканскага аб’яднання атрымалі новыя члены– прадстаўнікі дырэкцыі. У сваю чаргу Аляксандру Міхайлавічу ўручылі памятныя падарункі ад Беларускай АЭС.

Дарэчы, у кожнага ўдзельніка сустрэчы была магчымасць задаць пытанне Аляксандру Радзькову – яны скарысталіся гэтым.

На фота: Аляксандр Радзькоў уручае пасведчанне аб рэгістрацыі пярвічнай арганізацыі "Белай Русі" ДУ "Дырэкцыя будаўніцтва атамнай электрастанцыі" Эдуарду Свірыду
Редакция газеты «Гродненская правда»