Гродзенскую вобласць з рабочым візітам наведала міністр працы і сацыяльнай абароны Марыяна Шчоткіна

На мінулым тыдні Гродзенскую вобласць з рабочым візітам наведала міністр працы і сацыяльнай абароны Марыяна Шчоткіна.
– У нашай сістэме Мінпрацы і сацабароны склаўся такі парадак, што справаздачы аб рабоце праходзяць не тэарэтычна, а практычна, – зазначыла Марыяна Акіндзінаўна. – Зараз мы вывучаем напрацоўкі стацыянарных і нестацыянарных устаноў сацыяльнага абслугоўвання Гродзенскай вобласці па развіцці матэрыяльна-тэхнічнай базы, добраўпарадкаванні і ўкараненні новых форм і метадаў работы па сацыяльна-працоўнай і медыцынскай рэабілітацыі.
Міністр дала высокую адзнаку той вялікай рабоце, якая праводзіцца на Гродзеншчыне.
– Адчуваецца асабістая зацікаўленасць у развіцці сацыяльнай сферы як губернатара, так і кіраўнікоў раёнаў, – прадоўжыла Марыяна Шчоткіна. – Сродкі, якія вы-дзяляюцца з фонду сацабароны для ўмацавання матэ-рыяльна-тэхнічнай базы, з абласнога і раённых бюджэ-таў, выкарыстоўваюцца на карысць людзям.
Да прыкладу, у Васіліш-каўскім доме-інтэрнаце для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, які наведала кіраўнік Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, за апошнія тры гады асвоена 25 мільярдаў рублёў.
– Мы стварылі камфортныя ўмовы для жыцця сваіх выхаванцаў, істотна аднавілі матэрыяльна-тэхнічную базу, многае зрабілі ў сферы энергазберажэння, а нядаўна завершана рэканструкцыя аднаго са старэйшых нашых карпусоў, які да таго ж з’яўляецца помнікам архітэктуры сядзібнага тыпу, – расказвае дырэктар установы Генадзь Паўлюкевіч.
Дарэчы, добраўпарад-каванне тэрыторыі Васілішкаўскага дома-інтэрната працягваецца: у лістападзе будзе ўведзена чацвёртая чарга маштабнай рэканструкцыі.
– У старажытным парку з’явіцца амфітэатр (дзеткі ў доме-інтэрнаце надзвычай таленавітыя), побач раскінуцца тэнісныя міні-корты, спартыўна-гульнявая пляцоўка для самых маленькіх, – з гонарам пра перамены, якія прадбачацца, расказвае Генадзь Генрыхавіч.
– Гэтыя аб’екты павінны быць задзейнічаны па поўнай, – рэзюмавала міністр. – Магчыма, на вашай базе варта праводзіць нейкія раённыя мерапрыемствы, запрашаць на заняткі спортам моладзь з навакольных аграгарадкоў. Вельмі важна рацыянальна і эканомна выкарыстоўваць дзяржаўныя грошы, не дапускаць лішніх трат.
Вельмі цёплым і душэўным было знаёмства з выхаванцамі дома-інтэрната. Дарэчы, дзеці шчыра запрасілі Марыяну Акіндзінаўну і ўсіх гасцей на гала-канцэрт у сталічным Палацы культуры чыгуначнікаў, у якім будуць прымаць удзел юныя таленты Васілішкаўскага дома-інтэрната (з імі вакалам займаюцца зоркі беларускай эстрады).
Напрыканцы сустрэчы ў Васілішкаўскім доме-інтэрнаце былі падведзены вынікі агляду ўстаноў сацыяльнага абслугоўвання Гродзенскай вобласці. Са змястоўным дакладам, у якім быў акрэслены шэраг актуальных праблем, выступіў старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама Анатоль Зімнавода.

Адміністрацыйны корпус Васілішкаўскага дома-інтэрната пасля рэканструкцыі
Намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Аляксандр Румак у сваім выступленні акцэнтаваў увагу на інавацыйных тэхналогіях, новых формах сацыяльнага абслугоўвання пажылых людзей і інвалідаў. Да прыкладу, гасцявая або прыёмная сям’я магчыма не толькі для дзяцей-сірот, але і для адзінокага, нямоглага чалавека. Састарэлых людзей на зіму можна аб’яднаць у своеасаблівыя камуны ў дамах зімоўкі, дзе сацыяльнаму работніку куды лягчэй будзе даглядаць сваіх падапечных. У паўсядзённую практыку сацыяльнага абслугоўвання рэспублікі ўжо ўваходзяць такія формы работы, як санаторый на даму, дом сумеснага пражывання, дзейнасць аддзяленняў павышанай камфортнасці, так званы сацыяльны перадых, калі дзіця-інваліда бацькі могуць на кароткі тэрмін уладкаваць у інтэрнат. Вопыт Валожына, дзе пансіянат для пражывання людзей сталага веку адкрыў прадпрымальнік, таксама выклікае цікаўнасць.
Марыяна Шчоткіна з задавальненнем адзначыла, што ўсе інавацыі, што апрабоўваюцца ў рэспубліцы, сёння ўжо ёсць на Гродзеншчыне. Укараняць новыя праекты магчыма толькі тады, калі існуе цеснае міжведамаснае ўзаемадзеянне і зацікаўленасць кіраўніцтва раёна, вобласці, рэспублікі, зазначыла міністр.
У рабочай паездцы прымалі ўдзел намеснік старшыні Гро-дзенскага аблвыканкама Ігар Жук, прадстаўнікі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, старшыні камітэтаў па працы, занятасці і сацыяльнай абароне абласных камітэтаў. Дэлегацыя за два дні наведала цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Слонімскага, Зэльвенскага і Мастоўскага раёнаў, Курылавіцкі дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў, Навагрудскі дом-інтэрнат для псіханеўралагічных хворых, ТЦСАН Навагрудскага раёна, Дом сумеснага самастойнага пражывання для грамадзян пажылога ўзросту ў вёсцы Крывічы Іўеўскага раёна і іншыя сацыяльныя аб’екты.