Старшыня аблвыканкама Уладзімір Краўцоў азнаёміўся з сучаснымі распрацоўкамі вучоных для аграрыяў

Навейшыя дасягненні біятэхналогіі, метады размнажэння раслін іn vіtrо і іn vіvо, а таксама іншыя распрацоўкі вучоных для аграрыяў-практыкаў прадэманстравалі ў занальным Інстытуце раслінаводства НАН Беларусі падчас наведвання старшыні аблвыканкама Уладзіміра Краўцова.
–Як лічыце, чаму ў некаторых гаспадарках нашай вобласці яшчэ недастаткова высокая ўраджайнасць бульбы? – дапытваўся старшыня аблвыканкама ў кандыдата сельскагаспадарчых навук загадчыцы аддзела бульбы Ніны Хох, якая ўсё сваё навуковае жыццё прысвяціла гэтай знакавай для беларусаў культуры.
Аказваецца, недахоп вільгаці ў глебе і нават нязначнае грэбаванне тэхналагічнымі патрабаваннямі прыводзіць да сур'ёзнага збою ў тэхналагічным ланцужку і, як следства, усе намаганні па вырошчванні «другога хлеба» не апраўдваюць людскія надзеі і ўкладзеныя сродкі.
– Ведаеце, не існуе сартоў, устойлівых да безгаспадарчасці, – у гэтым жарце дырэктара інстытута Уладзіміра Курыловіча ўсяго доля жарту.
Дарэчы, гэта нефармальная размова адбывалася ля сучаснага цяплічнага комплексу, палівачнымі работамі і многімі працэсамі ў якім можна займацца… праз выхад у інтэрнэт, нават седзячы дома. «Разумныя цяпліцы» робяць усё неабходнае чалавеку праз праграмнае кіраванне. Нядзіўна, што вучоныя высаджваюць сюды не проста культуры, а расліны… з прабірак. Навуковае забеспячэнне развіцця бульбаводства ў нашым занальным інстытуце ажыццяўляецца на аснове навейшых дасягненняў біятэхналогіі, паспяхова прымяняюцца метады размнажэння аздароўленых раслін іn vіtrо і іn vіvо.
Такіх «фішак» у шчучынскіх навукоўцаў нямала. Работа, якая праводзіцца тут па экалагічным выпрабаванні сельскагаспадарчых культур, дазваляе больш поўна выкарыстоўваць у рэгіёне дасягненні замежнай і айчыннай селекцый, хутчэй укараняць новыя высокапрадукцыйныя гатункі. Так, бульба з цяпліц (а расліны проста радуюць вока зелянінай каліваў і водарным цвіценнем) на наступны год будзе выкарыстоўвацца як каштоўны аздароўлены насенны матэрыял, і высадзяць яе ўжо ў адкрыты грунт. Сярод дэманстрацыйных узораў выдзяляю бульбу «маніфест». Спецыялісты сцвярджаюць, што гэта наш альтэрнатыўны адказ папулярнаму галандскаму сорту «рэд скарлет».
Не менш увагі надаюць шчучынскія навукоўцы і зерневым. Створанае на аснове селекцыйных метадаў адбору і вырашчанае ў пярвічных звеннях насенняводства арыгінальнае насенне перспектыўных сартоў забяспечвае патрэбы элітнага і прамысловага насенняводства вобласці, дазваляе весці эфектыўную сортазмену і сортаўзнаўленне, удасканальваць структуру пасеваў і гатункаў.
Прама ў полі губернатар зацікаўлена гутарыў з навукоўцамі, абмяркоўваючы тэму экалагічнага земляробства, беражлівых адносін да зямлі, кадравыя пытанні. А потым супрацоўнікі занальнага інстытута з задавальненнем паказалі Уладзіміру Васільевічу, як вырошчваюць у інстытуце не толькі яблыкі, але ў якасці эксперыменту і буякі (голубику). Ды што там – нават кавуны! Праўда, з-за рэзкага перападу начных і дзённых тэмператур плантацыя бахчавых выглядае сціпла. «На ёй не заробіш», – гавораць песімісты. «Па адным сезоне такія заключэнні рабіць рана», – даюць адпор аптымісты.
Губернатар азнаёміўся з вытворчай базай занальнага інстытута раслінаводства, якая пастаянна ўмацоўваецца і мадэрнізуецца. Тут адносна нядаўна пабудаваны сучаснае бульбасховішча з рэгуляваным мікракліматам, склад для захавання насення збожжавых, той жа цяплічны комплекс. Эфектыўна працуе аўтаматычная лінія па падрыхтоўцы насення. Набыта сучасная спецтэхніка для селекцыі і насенняводства. А за кошт уласных сродкаў да ўсяго вядзецца рэканструкцыя інтэрната для маладых спецыялістаў. Губернатар з цікавасцю наведаў навуковыя лабараторыі, пазнаёміўся з тымі, хто вядзе доследы. Уладзімір Курыловіч падзяліўся з кіраўніком вобласці планамі аб стварэнні музея інстытута – старэйшай у краіне навуковай установы, што перакрочыла стогадовы рубеж.
У паездцы па раёне кіраўніка вобласці суправаджаў старшыня Шчучынскага райвыканкама Сяргей Ложэчнік.

Фота аўтара