Старшыня аблвыканкама Уладзімір Краўцоў азнаёміўся з сучаснымі распрацоўкамі вучоных для аграрыяў

Старшыня аблвыканкама Уладзімір Краўцоў азнаёміўся з сучаснымі распрацоўкамі вучоных для аграрыяў

Навейшыя дасягненні бі­я­тэх­на­ло­гіі, метады  размнажэння раслін іn vіtrо і іn vіvо, а таксама  іншыя  распрацоўкі  вучоных для аграрыяў-практыкаў прадэманстравалі ў занальным Інстытуце рас­лі­на­вод­с­т­ва НАН Беларусі падчас наведвання старшыні аблвыканкама Уладзіміра Краўцова.

–Як лічыце, чаму ў некаторых гаспадарках на­шай вобласці яшчэ не­дас­тат­ко­ва высокая ўраджайнасць бу­ль­бы? –
дапытваўся стар­шы­ня аб­л­вы­кан­ка­ма ў кандыдата се­ль­с­ка­гас­па­дар­чых навук загадчыцы ад­дзе­ла бу­ль­бы Ніны Хох, якая ўсё сваё на­ву­ко­вае жыц­цё прысвяціла гэтай зна­ка­вай для беларусаў ку­ль­ту­ры.

Аказваецца, недахоп вільгаці ў гле­бе і нават нязначнае грэ­ба­ван­не тэхналагічнымі патрабаваннямі пры­водзіць да сур'ёзнага збою ў тэх­на­ла­гіч­ным ланцужку і, як след­с­т­ва, усе намаганні па вы­рош­ч­ван­ні «другога хлеба» не апраўдваюць люд­с­кія надзеі і ўкладзеныя сродкі.

– Ведаеце, не існуе сартоў, ус­той­лі­вых да безгаспадарчасці, – у гэ­тым жарце дырэктара інстытута Уладзі­мі­ра Ку­ры­ло­ві­ча ўсяго доля жарту.

Дарэчы, гэта нефармальная раз­мо­ва адбывалася ля сучаснага цяп­ліч­на­га комплексу, палівачнымі ра­бо­та­мі і многімі працэсамі ў якім мож­на займацца… праз выхад у ін­тэр­нэт, нават седзячы дома. «Разумныя цяпліцы» робяць усё не­аб­ход­нае чалавеку праз праг­рам­нае кіраванне. Нядзіўна, што ву­чо­ныя высаджваюць сюды не проста ку­ль­ту­ры, а расліны… з прабірак. На­ву­ко­вае забеспячэнне развіцця бу­ль­ба­вод­с­т­ва ў нашым за­на­ль­ным інстытуце ажыццяўляецца на ас­но­ве навейшых дасягненняў бі­я­тэх­на­ло­гіі, паспяхова пры­мя­ня­юц­ца метады размнажэння аз­да­роў­ле­ных раслін іn vіtrо і іn vіvо.

Такіх «фішак» у шчучынскіх на­ву­коў­цаў нямала. Работа, якая пра­водзіц­ца тут па экалагічным вып­ра­ба­ван­ні сельскагаспадарчых ку­ль­тур, дазваляе больш поўна вы­ка­рыс­тоў­ваць у рэгіёне дасягненні за­меж­най і айчыннай селекцый, хут­чэй укараняць новыя вы­со­кап­ра­дук­цый­ныя гатункі. Так, бульба з цяп­ліц (а расліны проста ра­ду­юць вока зелянінай ка­лі­ваў і водарным цвіценнем) на нас­туп­ны год будзе вы­ка­рыс­тоў­вац­ца як каштоўны аздароўлены на­сен­ны матэрыял, і высадзяць яе ўжо ў адкрыты грунт. Сярод дэ­ман­с­т­ра­цый­ных узораў выдзяляю бу­ль­бу «маніфест». Спецыялісты сцвяр­д­жа­юць, што гэта наш аль­тэр­на­тыў­ны адказ папулярнаму га­лан­д­с­ка­му сорту «рэд скарлет».

Не менш увагі надаюць шчу­чын­с­кія навукоўцы і зерневым. Ство­ра­нае на аснове селекцыйных ме­та­даў адбору і вырашчанае ў пяр­віч­ных звеннях насенняводства ары­гі­на­ль­нае насенне перспектыўных сар­тоў забяспечвае патрэбы эліт­на­га і прамысловага на­сен­ня­вод­с­т­ва вобласці, дазваляе весці эфек­тыў­ную сортазмену і сор­таў­з­наў­лен­не, удасканальваць структуру па­се­ваў і гатункаў.

Прама ў полі губернатар за­ці­каў­ле­на гутарыў з навукоўцамі, аб­мяр­коў­ва­ю­чы тэму экалагічнага зем­ля­роб­с­т­ва, беражлівых адносін да зямлі, кадравыя пытанні. А по­тым супрацоўнікі занальнага ін­с­ты­ту­та з задавальненнем паказалі Уладзі­мі­ру Васільевічу, як вы­рош­ч­ва­юць у інстытуце не толькі яблыкі, але ў якасці эксперыменту і буякі (голубику). Ды што там – нават ка­ву­ны! Праўда, з-за рэзкага пе­ра­па­ду начных і дзённых тэмператур план­та­цыя бахчавых выглядае сціп­ла. «На ёй не заробіш», – га­во­раць песімісты. «Па адным сезоне та­кія заключэнні рабіць рана», – да­юць адпор аптымісты.

Губернатар азнаёміўся з выт­вор­чай базай занальнага інстытута рас­лі­на­вод­с­т­ва, якая пастаянна ўма­цоў­ва­ец­ца і мадэрнізуецца. Тут ад­нос­на нядаўна пабудаваны су­час­нае бульбасховішча з рэ­гу­ля­ва­ным мікракліматам, склад для за­ха­ван­ня насення збожжавых, той жа цяплічны комплекс. Эфектыўна пра­цуе аўтаматычная лінія па пад­рых­тоў­цы насення. Набыта су­час­ная спецтэхніка для селекцыі і на­сен­ня­вод­с­т­ва. А за кошт уласных срод­каў да ўсяго вядзецца рэ­кан­с­т­рук­цыя інтэрната для маладых спе­цы­я­ліс­таў. Губернатар з ці­ка­вас­цю наведаў навуковыя ла­ба­ра­то­рыі, пазнаёміўся з тымі, хто вядзе доследы. Уладзімір Курыловіч падзяліўся з кі­раў­ні­ком вобласці планамі аб ства­рэн­ні музея інстытута – старэйшай у краіне навуковай установы, што пе­рак­ро­чы­ла стогадовы рубеж.

У паездцы па раёне кіраўніка воб­лас­ці суправаджаў старшыня Шчу­чын­с­ка­га райвыканкама Сяр­гей Ложэчнік.
Фота аўтара
Редакция газеты «Гродненская правда»