Карэліцкаму раёну – 75!

Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае 75-годдзю ўтварэння Карэліцкага раёна, пад назвай «Карэліччына – мой гонар» праходзіла ў Карэліцкім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці. У ім прынялі ўдзел знакамітыя землякі, ветэраны вайны і працы, перадавікі сельскагаспадарчай вытворчасці, прадстаўнікі суседніх Нясвіжскага, Стаўбцоўскага, Навагрудскага раёнаў, сябры, з кім устаноўлены пабрацімскія сувязі – горад Краснагорск Расійскай Федэрацыі, Тукумскі раён Рэспублікі Латвія, Манькоўскі раён Украіны.
Ва ўрачыстасці прыняў удзел намеснік старшыні аблвыканкама дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Віктар Лісковіч, які перадаў словы віншавання ад губернатара вобласці Уладзіміра Краўцова. У віншавальным адрасе гаварылася аб значным укладзе Карэліччыны ў агульную справу ўмацавання дабрабыту Гродзенскай вобласці, аб працавітасці і шчырасці людзей, якія тут жывуць. Адзначалася, што створаны ўсе ўмовы для жыцця і развіцця гэтага цудоўнага куточка і асноўным стваральнікам з’яўляецца чалавек працы. Віктар Лісковіч уручыў узнагароды лепшым працаўнікам раёна.
Карэліччан з нагоды юбілею віталі госці і землякі, якія выказвалі захапленне родным краем і яго працавітымі людзьмі, дасягнутымі поспехамі, выказвалі надзею на тое, што ён будзе развівацца і мацаваць дабрабыт жыхароў у будучым. Увазе ўдзельнікаў быў прадстаўлены відэафільм «Карэліччына сёння».
З нагоды юбілею і Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці атрымалі ўзнагароды працаўнікі розных галін народнай гаспадаркі Карэліччыны і ветэраны працы. На ўрачыстасці яе ўдзельнікаў шчыра віталі лепшыя творчыя калектывы раёна і ансамбль Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.