Старшыня Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Алена Пасюта віншуе з Днём абаронцаў Айчыны

Старшыня Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Алена Пасюта віншуе з Днём абаронцаў Айчыны

Дарагія мужчыны Гродзеншчыны!

У гэты асаблівы дзень – Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь – прыміце шчырыя словы падзякі і віншаванняў. Гродзенская зямля заўсёды была заходнім шчытом нашай краіны, месцам сілы, мужнасці і стойкасці. Тут, на берагах Нёмана, дзе стагоддзямі стваралася гісторыя, дзе ўзвышаюцца сцены Старога  і Новага замкаў, жывуць мужчыны, якія ўмеюць быць апорай – для сям’і, для роднага краю, для ўсёй Беларусі.

Вы – спадчыннiкi ратнай славы абаронцаў Гродзенскай крэпасці, салдат, што прайшлі агонь Вялікай Айчыннай вайны, воінаў, якія сёння стаяць на варце спакою нашых межаў. Але абарона Айчыны – гэта не толькі ваенная форма. Гэта штодзённая праца на прадпрыемствах Гродна і вобласці, адказнасць за калектывы, клопат пра дзяцей, падтрымка старэйшага пакалення.

Няхай у вашых дамах пануюць мір і цяпло, a блізкія заўсёды адчуваюць за вашай спіной надзейнасць і ўпэўненасць. Здароўя, вытрымкі, дабрабыту і гонару за сваю працу і сваю зямлю!

Са святам вас, сапраўдныя мужчыны Гродзеншчыны, моцныя духам, верныя слову і адданыя сваёй Айчыне!

Оперативные и актуальные новости Гродно и области в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

Редакция газеты «Гродненская правда»