У Лідзе пагасілі марку, прысвечаную Дню беларускага пісьменства
На паштовай марцы адлюстраваны Лідскі замак.

Ліда сёння стала цэнтрам вялікага культурнага свята – Дня беларускага пісьменства. У горад з’ехаліся госці з усіх куткоў краіны, каб разам далучыцца да ўшанавання роднага слова і духоўнай спадчыны.
Асаблівым момантам свята стала цырымонія спецыяльнага гашэння памятнага канверта з арыгінальнай маркай, прысвечанай XXXII Дню беларускага пісьменства ў Лiдзе. Гэтая падзея сімвалічна засведчыла значнасць свята і яго месца ў гісторыі беларускай культуры.


Удзел у цырымоніі гашэння прынялі намеснік Прэмьер-міністра Рэспублікі Беларусь Наталля Пяткевіч, старшыня Гродзенскага аблвыканкама Юрый Караеў, міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Марат Маркаў, генеральны дырэктар РУП «Белпошта» Святлана Юркевіч.


– Сёння Міністэрства сувязі і інфарматызацыі выпускае маркіраваны канверт з арыгінальнай паштовай маркай. Гэта канверт, на якім адлюстраваны асноўныя славутасці горада Ліда. Гэта гісторыя, якую дзякуючы паштовым каналам даведаюцца 192 краіны ўсяго свету. Таму, думаю, гэта невялікі, але ўсё ж такі ўнёсак у захаванне нашай гісторыі, – падзялiлася Святлана Юркевіч.
На паштовай марцы адлюстраваны Лідскі замак – адзін з найважнейшых помнікаў абарончай архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага, закладзены ў XIV стагоддзі князем Гедымінам. Побач паказаны Францыск Скарына – першадрукар, асветнік і гуманіст, які ў XVI стагоддзі выдаў першыя кнігі на старабеларускай мове.
Дзень беларускага пісьменства ў Лідзе стаў яшчэ адным сведчаннем таго, што любоў да роднага слова, кнігі і культуры працягвае аб’ядноўваць беларусаў







Оперативные и актуальные новости Гродно и области в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!