Алена Руцкая

 

4d37fb299745930394fa4761501422be.jpg

 

 

Алена Вітальеўна Руцкая нарадзілася 11 студзеня 1950 года ў вёсцы Дзякаўцы Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці. Паэтэса, член СПБ. Выдатнік народнай асветы Беларусі, заслужаная настаўніца Беларусі (1987).  Доўгі час працавала дацэнтам кафедры беларускай літаратуры (цяпер – кафедры беларускай філалогіі) ГрДУ імя Янкі Купалы. Аўтар каля 90 навуковых і навукова-метадычных прац. З’яўляецца актыўным удзельнікам часовых навуковых калектываў Нацыянальнага інстытута адукацыі РБ, у межах іх праграм падрыхтавала электронныя дапаможнікі для 5-га і 10-га класаў (2015).

 Аўтар зборнікаў “Сцяжыны” (1983),  “Роздум” (1988), навукова-метадычных дапаможнікаў “Тыдзень беларускай мовы і літаратуры ў школе” (1999), “Пазакласная праца па беларускай літаратуры” (2000), “Методыка выкладання беларускай літаратуры: Дапаможнік для студэнтаў” (2004, у сааўтарстве), “Беларуская літаратура ў школьным выкладанні” (2006, у сааўтарстве).   “Падвіжніца педагагічнай справы. Літаратурнае краязнаўства” (2013, у сааўтарстве). Пiша на беларускай мове. Жыве ў Гродне.

НАСТАЎНІКУ

На роспач не маеш права,

Хаваеш слабасць і стому.

Твая нялёгкая справа

Жыццё адкрываць другому.

Любові навучыць адданай

Да роднай пявучай мовы,

Што з песні жытоў саткана,

Са звону гусляў вясновых.

Любові да роднага краю,

Да песень і казак матулі,

Сівых курганоўля гаю,

Дзе мудрыя продкі паснулі.

У працы не маеш права:

На роспач,

на слабасць,

На стому.

Твая пачэсная справа –

Жыццё адкрываць другому.

ВЕРАСНЁВАЯ НОЧ

Вераснёвая ноч, бель туману густога,

Зарападавы звон у трывожнай цішы,

Усё без лішніх прыўкрас, невыдумна і строга,

Як у добрай і шчырай чалавечай душы.

Ападаюць лісты, нешта шэпчуць трывожна —

Цяжка, знаю, рашыцца на гэтыпалёт.

Вецер сцёр з неба хмары крылом асцярожна,

Як саспела еслі выбялявы налёт.

I здаецца бясконцым любое імгненне,

Нібы шлях той далёкі ад зоркі святла,

Што праз холад і змрок працягнула праменне,

Каб сагрэцца ля шчасця, ля з ямнога цяпла.

***

Лістапад закружыў галаву,

Сыпле золата восень пад ногі.

Журавы па аблоках плывуць,

Нібы мары мае і трывогі.

Па сумётах кляновых лістоў

He магу я ніяк наблукацца.

Парк, як царства чаруючых сноў,

Як таемнасць старога палаца.

To прайду, то вярнуся ізноў,

А вакол цішыня такая,

Што здаецца, праз далеч гадоў

Нехта побач са мной блукае.

Я за мудрасць восень люблю,

Вецер роздум угойдаевецце,

Пакідаю бяздумнасць сваю

Удалёкім свавольным леце.

Редакция газеты «Гродненская правда»