Ірына Войтка

 

a2c045454c4349c7efcaf75926da4745.jpg

 

 

Ірына Антонаўна Войтка – паэтэса, член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 2010 года. Выдала дзве кнігі паэзіі: "Спасціжэнне" (2003) і "Пагляджу вачамі неба"(2010) . Піша па-беларуску. Друкавалася ў часопісах, "Маладосць", "Роднае слова", "Пралеска", у газетах "Літаратура і мастацтва", "Чырвоная змена", "Гродзенская праўда", у раённым друку. Аўтар больш дзесяці калектыўных зборнікаў паэзіі. Творы ўключаны ў хрэстаматыю для старшакласнікаў "Сэрцам роднага слова краніся" (Мінск, “Народная асвета”. 1998); у зборнік гістарычнай літаратуры "Бацькаўшчына" ("Юнацтва", 2005). Вершы перакладаліся на рускую і ўкраінскую мовы. Кіруе літаратурным аб'яднаннем імя Анатоля Іверса пры раённай газеце "Слонімскі веснік", супрацоўнічае з рэдакцыяй зэльвенскай раённай газеты "Праца". Выступае з вершамі ў бібліятэках, школах, навучальных установах і працоўных калектывах. Жыве ў Слоніме. 

ТЫ, РОДНАЕ СЛОВА…

Ты, роднае слова,

мне люба і міла,

ты сэрца сабою

маё паланіла.

Гучыць зразумела,

так шчыра, так блізка –

"Матуля", "сцяжынка",

"вясёлка", "калыска".

Цябе дзе пачую –

бы песня пральецца,

і новую песню

задумае сэрца.

І стане так светла,

так чыста, так ясна –

крынічка, праменьчык,

і сонейка красна...

Хачу, кааб жыло ты,

хачу, кааб гучала,

і добрых кааб песень

саткала нямала!

Цудоўна, мілае,

Роднае слова, –

Народу адметнасць майго

І выснова.

НАТХНЕННЕ

Я пайду за гэтым болем

Сінім гаем,белым полем.

За лясы і за крыніцы

богу гэтаму маліцца,

дзе бруіць,кіпіць жыццё.

Ты–святое пачуццё,

ты–маёй душыгарэнне,

маё дзіўнае стварэнне.

Мне пасланы богам дар

Вам прыношу на алтар!

***

Якое хараство на белым свеце!

І дзеньякі, што ў квецені вясна.

Зраніцы такое сонца свеціць!

І далячынь высокая відна.

Люблю усё. І сэрцам прынімаю

Жыцця свабодны водар трапяткі.

Цаню усё, што ў гэтым свеце маю,

і ем свой хлеб салодкі і цяжкі.

***

Паэты, паэты, паэты…

Якое, скажыце, красы?

А песня гуляе па свеце

і льюцца яег аласы.

А песня палоніць праўдзіва

і хмелем чаруе душу.

Я гэтую песню, як дзіва,

у сэрцы трывожным нашу.

Без гэтае музыкі слова

жыццё нам сваё не пражыць.

Каханне народзіць паэта

і вымусіць з песняю жыць.

Паэты, паэты, паэты!

Вы сееце зерне красы.

Хай песня гуляе па свеце

і льюцца яе галасы.

Редакция газеты «Гродненская правда»