Тамара Мазур

Тамара Мазур

Тамара Міхайлаўна Мазур нарадзілася 30 лістапада 1964 года ў вёсцы Лазы Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці. Першая кніга Тамары Мазур "Спакуса траўня” выйшла  ў 1995 годзеў серыі "Бібліятэка часопіса “Маладосць”. У 2002годзе выдала ў сааўтарстве зборнік вершаў "Дзе расце сон-трава”, у 2005 годзе –  "Ваўкавыск – радзімка Беларусі”. У 2013 годзе ў мінскім выдавецтве “Чатыры чвэрці” выйшла новая кніга “Пакуль кахаю…” Лаўрэат прэміі імя А.І. Дубко Гродзенскага аблвыканкама “За творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва” ў намінацыі “Пісьменнік года Гродзеншчыны-2013”. Журналіст. Паэтэса. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Піша на беларускай мове. Жыве ў горадзе Скідзель. 

ДА РОДНАЙ МОВЫ…

Да роднай мовы  – як да Бога,
і гэта ўжо не навіна.
Ідзі туды сваёй дарогай,
ідзі… Адна?
Без сябра, брата ці сястрыцы,
хаця душа без іх  баліць.
І  не забудзься памаліцца,
каб іншай мэты не набыць.

О, Божа! Мова стала мэтай,
штрыхом на белым палатне,
наканаваннем і сакрэтам,
што выпрабоўваюць мяне.
О, Божа! Гэтая дарога –
святая памяць землякоў.
Аб камяні збіваю ногі,
і рада, што няма акоў.

Я чую ціхі голас продкаў
праз пласт стагоддзяў і масты: 
– Да роднай мовы аднагодкаў
яшчэ вярнуць павінна ты.
Яшчэ раскажаш  праўду дзецям, 
што болем пішаш кожны верш. 
Прыблудаў больш і больш на свеце,
а беларусаў  менш і менш.


ЗАПАВЕТ СЫНУ

Не прадаць, не зганьбіць, не пакінуць
Роднае і крэўнае ў бядзе.
Запавет такі рыхтую сыну,
Каб у згодзежы ўсярод людзей.

Мала выпадковую падкову
Над дзвяры мановымі прыбіць.
І зусім, мой сын, недастаткова
Не згубіць, не ўкрасці, не ўгнявіць.

Мала не судзіць, не спакушацца,
Не манахі шчаснымі былі.
Так патрэбна вольным называцца
На святой ад прадзедаўзямлі.

Так патрэбна мець яе кавалак,
Збелай назвай свята й чысціні.
І, напэўна, мала, вельмі мала
Быць як вершнік горды на кані.

Насамрэч жа ні сцягі, ні зоркі
Не гартуюць гэтак пачуццё,
Як да родных ніваў і ўзгоркаў
Хіліцца пяшчотаю жыццё.

Бласлаўляю ў шлях цябе складаны,
Дзела ўровы не дадуць вянок.
І не ён збаўляе ад заганаў,
Іншы табе трэба, мой сынок.

Той, які каханая жанчына
Жартам пакладзе на валасы.
Мой ты любы, мой ты родны сыне,
Для цябе – Радзімы галасы.

Мала на руках не мець аковаў.
Што з той волі, як душа маўчыць?
Трэба роднай, спадчыннаю мовай,
Як бясцэнным дарам даражыць.

Больш жадаць нічога не бяруся.
Многа – без граху і без спакус,
Мала нарадзіцца беларусам,
Неабходна ЖЫЦЬ як БЕЛАРУС.