Старшыня Лідскага райвыканкама Аляксандр Вярсоцкі: «Для Ліды прымаць XXXII Дзень беларускага пісьменства – гэта вялікі гонар і адказнасць»

photo_2025-09-05_11-46-06.jpg

Ужо заўтра ў Лідзе стартуе XXXII Дзень беларускага пісьменства, які працягнецца два дні і збярэ гасцей з усёй краіны. Напярэдадні свята старшыня Лідскага райвыканкама Аляксандр Вярсоцкі падзяліўся з журналістамі тым, якое значэнне мае гэтая падзея для раёна, якія пераўтварэнні адбыліся ў горадзе Ліда.

– Для Ліды прымаць XXXII Дзень беларускага пісьменства – гэта вялікі гонар і адказнасць. Гэтая падзея аб’ядноўвае пакаленні, звязваючы мінулае, сучаснасць і будучыню.

Для мяне, як для старшыні райвыканкама, гэта таксама ўнікальная магчымасць вырашыць многія важныя для горада пытанні. Мы абнавілі інфраструктуру, добраўпарадкавалі тэрыторыі, адкрылі новыя аб’екты. На рамонт дарожнага пакрыцця было накіравана больш за 8 мільёнаў рублёў, з’явіліся новыя дарогі, велапешаходная дарожка. У розных раёнах Ліды ўсталёўваюцца 23 сучасныя гульнявыя пляцоўкі для дзяцей. Усё гэта стала магчымым дзякуючы сумеснай працы раённых службаў і прадпрыемстваў, якія ўклалі ўласныя сродкі і намаганні.

Вядома, такія змены адчуваюць усе жыхары. Заходняя Беларусь доўгі час была пазбаўлена сваёй культурнай асновы, але сёння мы вяртаемся да вытокаў, развіваем традыцыі і працягваем будаваць будучыню. 

Асобна хачу падзякаваць аўтарскаму калектыву, які падрыхтаваў выданні пра Ліду і лідскі край. Гэта сур’ёзная і крапатлівая праца, і я рады, што менавіта ў гэтыя дні мы можам прадставіць багатую спадчыну нашага рэгіёна. Дзякуй і вам, журналістам: менавіта праз вашы матэрыялы мільёны людзей у Беларусі і за яе межамі даведваюцца, чым жыве Ліда і што варта тут убачыць.

І, вядома, нізкі паклон усім, хто працаваў побач са мной, рыхтуючы горад да свята. Іх прафесіяналізм і адданасць дазволілі зрабіць усё на высокім узроўні. Гэтае свята – вынік працы людзей самых розных прафесій, і сёння я хачу выказаць ім шчырую ўдзячнасць.

Оперативные и актуальные новости Гродно и области в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!
Редакция газеты «Гродненская правда»