Урачыстае адкрыццё XXXII Дня беларускага пісьменства адзначылася ўручэннем Нацыянальнай літаратурнай прэміі

У гэтым годзе на конкурс паступіла больш за 70 заявак.

photo_2025-09-06_20-48-10.jpg

У Лідзе адбылося ўрачыстае адкрыццё XXXII Дня беларускага пісьменства. Гэта падзея, якая традыцыйна збірае разам літаратараў і ўсіх, хто любіць роднае слова, падаравала гасцям і ўдзельнікам мноства яркіх уражанняў.

photo_2025-09-06_20-47-46.jpg

photo_2025-09-06_20-47-52.jpg

photo_2025-09-06_20-47-50.jpg

photo_2025-09-06_20-47-48.jpg

Намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Наталля Пяткевіч падкрэсліла: ужо больш за трыццаць гадоў гэтае свята аб’ядноўвае ўсіх, хто неабыякавы да роднага слова, да беларускай мовы, да майстэрства літаратараў і багатай духоўнай спадчынны нашай краіны.

– Лепшыя творы беларускай літаратуры натхняюць наш народ і становяцца здабыткам усяго свету. Дзяржава нязменна падтрымлівае нашых пісьменнікаў і дзеячаў культуры, бо мы ўсе ўсведамляем вялізную каштоўнасць гэтага духоўнага скарбу і сваю адказнасць за яго захаванне. Змена пакаленняў служыць надзейнай апорай беларускай дзяржаўнасці. Упэўнена, што Дзень беларускага пісьменства і надалей будзе садзейнічаць развіццю багатай і разнастайнай культурнай спадчыны Беларусі, – сказала Наталля Пяткевіч.

photo_2025-09-06_20-47-56.jpg

Паводле слоў старшыні Гродзенскага аблвыканкама Юрыя Караева, гасцей Дня беларускага пісьменства Ліда сустракае ярка і самабытна. Тут усё падкрэслівае інтэлектуальны і духоўны патэнцыял беларускага народа, яго адзінства і любоў да роднай зямлі і роднага слова.

– Літаратура і родная мова – аснова нашай духоўнай культуры, частка багатай гістарычна-культурнай спадчыны і традыцый. У іх – злучальная нітка пакаленняў. Вобразна і дакладна выказаўся Прэзідэнт краіны Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка, адзначыўшы, што культура з’яўляецца каштоўным складнікам, які дазваляе нам не згубіцца сярод мноства нацый і народнасцяў, адчуваць сябе адзінай самабытнай сям’ёй, цаніць сваю свабоду і незалежнасць, – адзначыў кіраўнік рэгіёна. – Сённяшні форум – праява шчырай павагі да айчыннай літаратуры і мастацтва. Гэта напамін пра глыбокія карані нашай гісторыі і культуры, пра вялікую спадчыну. Свае духоўныя і матэрыяльныя каштоўнасці мы стагоддзямі адстойвалі. Гэта наша апора ў пабудове беларускай дзяржаўнасці. Гэта нябачная сіла, якая рухае нас наперад па шляху захавання міру і стварэння.

Цэнтральным і сапраўды знакавым момантам цырымоніі стала ўручэнне Нацыянальнай літаратурнай прэміі. Яна прысуджаецца аўтарам, чые творы ўзбагачаюць беларускую літаратуру, фарміруюць культурную спадчыну краіны, натхняюць новае пакаленне чытачоў.

photo_2025-09-06_20-48-04.jpg

photo_2025-09-06_20-48-07.jpg

– Сімвалічна, што менавіта на гродзенскай зямлі, дзе дзесяць гадоў таму ў Шчучыне праходзіла святкаванне Дня беларускага пісьменства, сёння ўпершыню адбудзецца ўшанаванне пераможцаў конкурсу. Пісьменства, кніга заўсёды былі для нас важным сродкам выхавання асобы, развіцця духоўных каштоўнасцяў. Нядзіўна, што паэзія і проза беларускіх класікаў – Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, а таксама Крапівы, Мележа, Караткевіча, Шамякіна – і сёння гучаць на ўсю краіну. Наша пісьмовае слова прайшло сапраўды вялікі гістарычны шлях. Штогод у Беларусі друкуецца больш за 8 тысяч кніг агульным накладам каля 19 мільёнаў асобнікаў. Выдаюцца сотні газет і часопісаў. Тысячы людзей – пісьменнікі, журналісты, выдаўцы, друкары – працуюць дзеля таго, каб роднае слова гучала і развівалася. Сённяшняе свята – гэта сапраўды выдатная нагода адзначыць лепшых прадстаўнікоў беларускай славеснасці, – сказаў міністр інфармацыі Беларусі Марат Маркаў.

У гэтым годзе на конкурс паступіла больш за 70 заявак. Пры выбары пераможцаў улічваліся ў першую чаргу літаратурныя якасці твораў, а таксама іх накіраванасць на ўмацаванне ў грамадстве ідэй мірнага згоды, захаванне і развіццё духоўна-маральных каштоўнасцяў і традыцый.

photo_2025-09-06_20-55-54.jpg
– У Дзень беларускага пісьменства для людзей маладых і дарослых, для цэлых сем’яў – асабліва ярка адчуваецца, як важна берагчы сваю культуру і шанаваць родную мову. Для нас, беларусаў, гэта сапраўды свята. Мне пашчасціла атрымаць прызнанне: за мой зборнік «Іду па Мінску» я быў намінаваны на Нацыянальную прэмію. Гэтая кніга нарадзілася з маёй любові да роднага горада. Як мінчук, я прысвяціў частку твораў сталіцы, яе вуліцам і гісторыі. 
У зборніку ёсць усё: і лірыка, і сацыяльная паэзія, і радкі пра нашу цудоўную беларускую прыроду. Зараз ужо рыхтуецца другі зборнік, і на гэтым творчым шляху нельга спыняцца – трэба працаваць далей, – падзяліўся Вадзім Баравік, лаўрэат прэміі ў намінацыі «Лепшы дэбют».

Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь, паэт і празаік Мікола Чарняўскі – лаўрэат Нацыянальнай прэміі ў намінацыі «Лепшы твор для дзяцей і юнацтва».

photo_2025-09-06_20-55-53.jpg
– Я ўжо даўно працую ў гэтым жанры. З 1958 года пішу для дзяцей, і за гэты час у мяне выйшла каля сямідзесяці кніг – і вершаў, і прозы. Сёння мне ўручаюць прэмію за новую кнігу, асаблівую – яна і празаічная, і паэтычная. Называецца яна «Акадэмія на колах». Слова «акадэмія» ў назве не выпадковае: гэта аповесць пра прафесію агранома, – расказаў пісьменнік.


Спачатку, прызнаецца аўтар, ён атрымаў заказ – напісаць пра сельскага спецыяліста. Але з цягам часу праца ператварылася ў глыбокае і паэтычнае асэнсаванне.

– Я ўзяў даведнікі, вывучаў аграномію. І цяпер магу сказаць, што ў нейкай меры таксама стаў аграномам, – усміхаецца аўтар.

У кнізе распавядаецца пра хлопчыка, сына агранома. Бацька часта быў у палях: сыходзіў рана раніцай і вяртаўся позна ўвечары. Сын амаль не ведаў, чым займаецца яго бацька. І аднойчы той узяў хлопчыка з сабой – на старэнькай «Ніве» паехалі яны ў поле. І менавіта там, сярод зямлі і каласоў жыта, хлопчык упершыню зразумеў: прафесія яго бацькі – сапраўдная акадэмія на колах.

І хоць сучаснаму дзіцяці прафесія агранома можа здавацца далёкай, кніга паказвае яе жывое, чалавечае аблічча. Аграном – гэта не проста спецыяліст, а чалавек з навуковымі ведамі, з адказнасцю за зямлю, хлеб і людзей.

Мікола Чарняўскі ўжо не раз быў адзначаны ўзнагародамі, але гэтая прэмія для яго асаблівая. Яна стала прызнаннем не толькі шматгадовай працы, але і вернасці галоўнай справе – пісаць для дзяцей.

Уручэнне прэміі менавіта ў рамках Дня пісьменства сімвалічнае: яно падкрэслівае непарыўную сувязь літаратуры з культурнай ідэнтычнасцю нацыі.

XXXII Дзень беларускага пісьменства пацвердзіў: літаратура ў нашай краіне – не проста мастацтва, гэта важная частка жыцця кожнага, хто шануе прыгажосць роднай мовы і сілу слова.

photo_2025-09-06_20-48-00.jpg

photo_2025-09-06_20-48-02.jpg

photo_2025-09-06_20-48-06.jpg

photo_2025-09-06_20-57-39.jpg

photo_2025-09-06_21-01-54.jpg

photo_2025-09-06_21-01-55.jpg

Оперативные и актуальные новости Гродно и области в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

Редакция газеты «Гродненская правда»