Руслан Круковіч сустрэўся з калектывам Гродзенскага гарадскога аддзела МНС

Руслан Круковіч сустрэўся з калектывам Гродзенскага гарадскога аддзела МНС

Пытанні арганізацыі аператыўна-службовай дзейнасці ў першым паўгоддзі 2026 года абмеркавалі выратавальнікі Гродзенскага гарадскога аддзела МНС, паведамляе grodno.mchs.gov.by. Мерапрыемства прайшло пад кіраўніцтвам намесніка начальніка Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС Руслана Круковіча. Новы кіраўнік пазнаёміўся з асабовым складам гарадскога аддзела і прааналізаваў бягучы стан спраў.

Першы намеснік начальніка гарадскога аддзела МНС Андрэй Корка давёў вынікі працы гарнізона за справаздачны перыяд, адзначыў, што на тэрыторыі горада Гродна адбылося 38 пажараў, на якіх знойдзены загінуўшымі 9 чалавек. Ён адзначыў, што большасць інцыдэнтаў адбылося ў жылым сектары Кастрычніцкага раёна, а асноўнай прычынай стала неасцярожнае абыходжанне з агнём. 

IMG_4367.jpg

Начальнік сектара нагляду і прафілактыкі Дзяніс Сарвас абазначыў прыярытэтныя напрамкі ў пытаннях нагляднай і прафілактычнай дзейнасці, а намеснік начальніка гарадскога аддзела МНС Сяргей Падачэнка спыніўся на ідэалагічнай рабоце, акцэнтаваўшы ўвагу на важнасці работы з асабовым складам.  

photo_2022-11-03_15-07-01.jpg

Руслан Круковіч, знаёмячыся з калектывам гараддзелу, адзначыў, што адным з прыярытэтных напрамкаў з'яўляецца папярэджанне гібелі і траўматызму людзей ад надзвычайных сітуацый. Ён таксама акцэнтаваў увагу асабовага складу падраздзялення на важнасці захавання дысцыпліны і законнасці пры выкананні службовых абавязкаў. Напрыканцы падзякаваў выратавальнікам за праведзеную работу і пажадаў паспяховага выканання пастаўленых задач.

Оперативные и актуальные новости Гродно и области в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

Редакция газеты «Гродненская правда»